Турцыя гатова адправіць войскі ва Украіну
2- 5,292

У Bloomberg раскрылі падрабязнасці.
Турцыя, якая мае другое паводле велічыні войска ў NАТО пасля ЗША, адкрытая да ідэі адпраўкі міратворчых сіл ва Украіну. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Паведамляецца, што гэтае пытанне прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым падчас асобных сустрэч у Анкары ў пачатку лютага.
Са слоў крыніц, Турцыя не стане часткай якой-небудзь міратворчай місіі, калі яна не будзе ўдзельнічаць ва ўсіх кансультацыях і падрыхтоўках адносна яе фармавання.
Нагадаем, раней міністр фінансаў Францыі Эрык Ламбард заявіў, што Вялікабрытанія, Нямечына, Францыя і іншыя еўрапейскія краіны гатовыя адправіць войскі ва Украіну, каб гарантаваць магчымае замірэнне.
«Мы хочам спынення агню ва Украіне. Думаю, усе стораны ўсё больш імкнуцца да гэтага», - сказаў ён.
З ягоных словах, у гэтым кантэксце была знойдзеная «агульная мова» з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам: «Я думаю, што мы дасягнулі прагрэсу. Мы прасунуліся... Мы жадаем спынення агню. Мы хочам, каб гэта гарантавалі еўрапейскія краіны пры падтрымцы ЗША».