Беларус купіў аўто без дамовы — і пашкадаваў
2- 28.02.2025, 9:59
- 5,554

Машыну забралі.
У Смалявічах інспектар ДАІ падчас праверкі дакументаў у кіроўцы аўтамабіля BMW з расейскімі нумарамі западозрыў, што пасведчанне аб рэгістрацыі падробленае. Экспэртыза гэта пацвердзіла, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.
Кіроўца распавёў, што купіў аўто ў Беларусі, але не афармляў дамову куплі-продажу, бо збіраўся неўзабаве яго перапрадаць. Дакументы на аўто ён атрымаў ад прадаўца падчас куплі.
Падазронае пасведчанне канфіскавалі і адправілі на экспэртызу ў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз Менскай вобласці. Спецыялісты ўстанавілі, што дакумент падроблены: ён быў надрукаваны на звычайным струйным прынтары, а ахоўныя элементы толькі імітаваныя. Афіцыйны бланк такога дакумента павінен рабіцца спецыялізаваным прадпрыемствам, але ў гэтым выпадку гэтага не было.
Паводле факту выяўлення падробленага пасведчання Смалявіцкі РАУС праводзіць праверку.
