У Менску на станцыі метро з цягніка высадзілі пасажыраў
- 28.02.2025, 10:57
- 6,256

Што адбылося?
На станцыі метро "Аэрадромная" а 08.28 з тэхнічных прычын высадзілі пасажыраў з цягніка, які рухаўся па першых галоўных рэйках. Цягнік знялі з лініі для правядзення тэхабслугоўвання, паведамілі БелТА ў прэс-службе Менскага метрапалітэна.
Рух цягнікоў быў аператыўна адноўлены. Ужо а 08.29 на станцыю прыбыў наступны цягнік, які забраў усіх пасажыраў, якія чакалі на платформе.
Цяпер трэцяя лінія метро працуе ў штатным рэжыме.