«Пасля стамбульскіх перамоў Трамп адказаў Пуціну ўдарам па РФ»
10- 28.02.2025, 14:54
- 26,702

Крэмль не атрымаў, што хацеў.
Кіраўнік Цэнтра грамадскай аналітыкі Вежа Валерый Клачок распавёў у эфіры Radio NV, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў санкцыі супраць РФ яшчэ на год, бо Вашынгтону не ўдалося дамовіцца з Масквой у Стамбуле:
- Я расцэньваю гэта менавіта як адказ Трампа на перамовы, якія адбыліся ў Стамбуле.
Адсутнасць заяў асабіста для мяне сведчыць аб тым, што Расея не атрымала таго, што яна хацела, а менавіта тое, пра што рэальна віскаў [міністр замежных спраў РФ Сяргей] Лаўроў напярэдадні [што РФ не адмаўляецца ад акупацыі чатырох украінскіх абласцей і Крыма]. Амерыканскі бок сказаў дакладна: Расея павінна пайсці на саступкі.
Пастанова Трампа пра што? Я бачу такі сцэнар, размова была з расейцамі наступнай. Расейцы патрабавалі адмены санкцый. Амерыка гатовая, але яна выразна сказала вуснамі Трампа, што гэта можа быць, калі вы спыніце агонь. Затое Расея выстаўляе іншую ўмову: здымайце санкцыі, потым будзем казаць аб спыненні агню. Ну дык яно не працуе. Калі, напрыклад, не даходзіць праз галаву, будзе даходзіць праз іншыя месцы, менавіта праз удар па эканоміцы.
Пасля таго, як былі прадоўжаныя санкцыі, расейскі рынак зноў абрынуўся. Чаму зноў? Бо ён пачаў актывізавацца на фоне першых паведамленняў аб паспяховых перамовах пасля 18 лютага. Гэта значыць, усё вельмі проста. Калі вы хочаце гуляць далей у гэтую гульню, о’кей, будзем гуляць. Тыя санкцыі, якія нават ёсць, можна дадатковыя і не ўводзіць…Вы іх атрымалі, і расейскі рынак ужо адпаведным чынам пачаў абрынацца далей.
Учора расейскія СМІ актыўна пісалі аб тым, што транспартна-лагістычныя кампаніі, траціна з іх, на мяжы банкруцтва. Гэтая інфармацыя была вядомая яшчэ да новага года. Цяпер прадстаўнікі бізнэс-структур у Расеі просяць [расейскага дыктатара Уладзіміра] Пуціна аб дзяржаўнай падтрымцы, бо трэба прафінансаваць на фоне эканамічнага крызісу менавіта гэтую галіну, а гэта дастаўка тавараў, гэта вельмі важна. А грошай у бюджэце Расеі на гэта няма, бо трэба выдаткоўваць шмат на вайну.
Таму, як па мне, мы бачым зараз тыповую гульню ўжо ў публічнай плоскасці, дзе бакі не змаглі дамовіцца канчаткова аб заканчэнні вайны літаральна ўчора. Гэта падаецца на падставе таго, што там абмяркоўвалі дыпламатычныя дачыненні, прадстаўніцтвы, я чую разнастайныя каментары з гэтай нагоды. Але ніхто не бачыў склад дэлегацыі, іх свядома вывозілі так, каб не ведалі, хто менавіта быў на перамовах, што азначае складанасць перамоў.
Але рэакцыя Трампа абсалютна зразумелая, як па мне: вы не будзеце рабіць так, як я не хачу, будзеце рабіць так, як мы хочам. Вы хочаце выйсці на замежны рынак у палітычным плане, эканамічным - так, вы выйдзеце, але толькі праз спыненне вайны.