Ва ўсіх школах Менскага раёна абвешчаная тэрміновая эвакуацыя
25- 28.02.2025, 20:05
- 24,972

Дзеці і настаўнікі пакідаюць будынкі, паспяваючы толькі ўзяць верхняе адзенне.
З установаў адукацыі ў Менскім раёне эвакуююць школьнікаў, піша «Точка». У сацсетках публікуюць кадры з Заслаўя, дзе дзеці і дарослыя пакідаюць будынак школы №1.
Дзеці аператыўна і арганізавана выходзяць на вуліцу, паспяваючы прыхапіць толькі верхняе адзенне.
Пазней з'явілася інфармацыя, што нагодаў для панікі няма, а здароўю дзяцей нічога не пагражае.
Як выявілася, трывога навучальная. У Менскім РАНС адзначылі, што 28 лютага ва ўсіх навучальных установах раёна праводзіцца эвакуацыя дзеля адукацыйных мэт.
Вядома, што мерапрыемствы праходзяць напярэдадні Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.
Такім чынам дзецям і настаўнікам яшчэ раз нагадваюць аб правілах эвакуацыі, якія ў выпадку экстраннай сітуацыі могуць выратаваць многія жыцці.