1 сакавiка 2025, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Турцыя забівае цвік у вечка труны расейскай нафтагазавай прамысловасці

Эксперт: Турцыя забівае цвік у вечка труны расейскай нафтагазавай прамысловасці

Траціна ценевага флоту РФ – пад санкцыямі.

Санкцыі супраць нафты і газу знішчаюць магчымасці Расеі забяспечваць сваё войска. Прыкладна траціна ценевага флоту РФ – пад санкцыямі, і цвік у вечка труны забівае Турцыя. Пра гэта сёння, 28 лютага, FREEДОМ расказаў доктар эканамічных навук, прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта Андрэй Длігач.

Ён заўважыў, што сукупнасць санкцый датычна расейскага ценевага флоту, якія ўвялі не толькі ЗША і краіны Еўразвязу, але і Вялікая Брытанія ды іншыя краіны, знішчаюць магчымасці РФ тэхналагізаваць яе войска.

– Ужо цяпер Расея ад нафтагазавых прыбыткаў не мае магчымасці пакрываць ваенныя выдаткі. Да шырокамаштабнай агрэсіі было істотнае перавышэнне нафтагазавых прыбыткаў над ваеннымі выдаткамі. Цяпер сітуацыя зваротная, і таму кожны даляр, які страчвае Расея ад экспарту нафтапрадуктаў, нафты і газу скарачае яе магчымасць фінансаваць вайну, – растлумачыў Длігач.

Паводле ягоных словаў, у мінулым, 2024 годзе, праз рыначную кан'юнктуру і тое, што ценевы флот актыўна нарошчваўся, пастаўкі ў Індыю, Кітай і іншыя краіны Расея нават часткова павялічвала, былі вялікія нафтагазавыя прыбыткі, але сёлета сітуацыя радыкальна змянілася.

– Прыкладна трэць ценевага флоту – пад санкцыямі, ужо ёсць праблемы з праходжаннем Расеяй дацкіх праліваў, а большасць магутнасцяў нафтаперапрацоўчых і нафтаналіўных якраз арыентаваныя на балтыйскі вектар. Ну і цяпер цвік у вечка дамавіны расейскай нафтагазавай прамысловасці забівае Турцыя. Натуральна, гэта прадаўжэнне тых амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый, якія ўводзіліся летась. І 16-ы еўрапейскі пакет, вядома, у большай ступені якраз накіраваны супраць нафтагазавай прамысловасці Расеі, – звярнуў увагу эканаміст.

Дадамо, Турцыя адмовілася ад расейскай нафты. У лютым пастаўкі нафты з РФ у гэтую краіну ўпалі да 0, 42 млн тонаў з 1,56 млн тонаў у студзені.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках