Трамп: Угода з рэдказемамі – гэта «вялікае абавязальніцтва ЗША», яе падпішуць сёння
1- 28.02.2025, 20:04
- 2,904

Паводле ягоных словаў, «угода вельмі справядлівая».
Пагадненне паміж Украінай і ЗША пра рэдказямельныя рэсурсы з'яўляецца вялікім абавязальніцтвам Вашынгтона. Яно будзе падпісанае ўжо сёння, 28 лютага.
Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Sky News.
Паводле ягоных словаў, Украіна і ЗША падпішуць «вельмі справядлівую ўгоду».
«Гэта вялікае абавязальніцтва з боку ЗША», – падкрэсліў Трамп.
У сваю чаргу Зяленскі выказаў надзею, што такі дакумент «стане крокам наперад для Украіны».
Таксама, паводле словаў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, ён плануе абмеркаваць з Трампам, што ЗША «гатовыя зрабіць» у кантэксце дапамогі Украіне.