Зяленскі: Пагаднення з ЗША аб выкапнях недастаткова для заканчэння вайны ва Украіне
1- 28.02.2025, 20:24
- 5,462

Вайскоўцам патрэбная зброя.
Пагаднення з ЗША аб рэдказямельных металах недастаткова для заканчэння вайны ва Украіне. Вайскоўцам патрэбная зброя, каб бараніцца ад нападаў расейскіх акупантаў.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме.
– Гэтага дакумента (пагаднення аб выкапнях, – рэд.) недастаткова, – сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што «расейскія салдаты будуць баяцца нас, калі мы будзем моцнымі».
«Калі мы будзем недастаткова моцнымі, калі мы будзем "пустымі", калі нашы склады будуць пустыя, мы не зможам абараняцца», – дадаў украінскі прэзідэнт.
Нагадаем, што сёння, 28 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з візітам у ЗША.
Кіраўнік украінскай дзяржавы правёў ужо сустрэчу з амерыканскімі сенатарамі. Цяпер ён знаходзіцца ў Белым доме на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.