1 сакавiка 2025, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў прамым эфіры жорстка паспрачаўся з Трампам і Вэнсам.

65
Зяленскі ў прамым эфіры жорстка паспрачаўся з Трампам і Вэнсам.

Украінскі прэзідэнт сказаў, што прыехаў у ЗША «не ў карты гуляць».

Паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, амерыканскім лідарам Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Ды Вэнсам у прамым эфіры ўзнікла жорсткая спрэчка, паведамляе «Уніян».

Украінскі прэзідэнт заявіў пра недамоваздольнасць крамлёўскага кіраўніка Пуціна, якога ніхто не спыняў з 2014 года. «Людзей забівалі на лініі судотыку. Яго ніхто не спыніў. Мы мелі з ім размовы, шмат размоваў. Я падпісаў дамову аб спыненні агню, мяне ўсе запэўнівалі, што ніхто далей не пойдзе... Якая тут дыпламатыя можа дапамагчы? Пра што ідзе гаворка?» – спытаў ён.

Ды Вэнс пачаў казаць, што Украіна цяпер мае нястачу мужчынаў на фронце, Зяленскі ў адказ сказаў, што той нават не быў ва Украіне. Пасля гэтага прэзідэнт Украіны сказаў, што падчас вайны ўсе краіны маюць праблемы, нават Злучаныя Штаты Амерыкі адчулі б іх у такой сітуацыі. Тады ў спрэчку ўмяшаўся Трамп і сказаў, што Зяленскі «не можа гэтага ведаць»:

«Не кажыце нам, што мы будзем адчуваць. Мы спрабуем развязаць вашу праблему. Не трэба нам навязваць сваю пазіцыю. Вы не маеце права нам дыктаваць».

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Зяленскі павінен быць удзячным Штатам, паколькі ён «не мае патрэбных картаў на руках» і не можа гаварыць Вашынгтону «хачу тое – хачу сёе». У адказ украінскі прэзідэнт сказаў, што прыехаў у ЗША «не ў карты гуляць».

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках