СМІ: Расейскага журналіста вывелі з брыфінгу Зяленскага і Трампа
8- 28.02.2025, 21:22
- 10,974

Рэпарцёр не быў у зацверджаным спісе медыя.
Сёння, 28 лютага, адбылася сустрэча амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім. Аднак з брыфінгу выставілі карэспандэнта расейскага прапагандысцкага агенцтва ТАСС.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву журналіста The Independent Эндру Файнберга.
Вядома, што рэпарцёр не быў у зацверджаным спісе медыя, але нейкім чынам патрапіў на брыфінг. Пасля таго як прэс-служба Белага дому даведалася пра ягоную прысутнасць, яго неадкладна вывелі.
«ТАСС не было ў зацверджаным спісе СМІ для сённяшняга пулу. Як толькі супрацоўнікам прэс-службы стала вядома, што ён знаходзіцца ў Авальным кабінеце, яго вывелі», – расказаў Файнберг.