1 сакавiка 2025, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі датэрмінова пакінуў Белы дом

32
Зяленскі датэрмінова пакінуў Белы дом

Прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў Украіны і ЗША скасаваная.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі датэрмінова пакінуў Белы дом у пятніцу пасля сваркі з прэзідэнтам Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Ды Вэнсам і пасля заявы прэзідэнта ЗША, што прэзідэнт Украіны «не гатовы да міру».

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на чыноўніка Белага дому, піша «Еўрапейская праўда».

Тэлеканал CNN паведаміў са спасылкай на чыноўніка Белага дому, што прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў Украіны і ЗША скасаваная.

Зяленскі, Трамп і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс у пятніцу паспрачаліся ў Белым доме пры тэлекамерах і на падвышаных тонах пра вайну ва Украіне.

Пасля гэтага Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі «пагарджаў» Штатамі, і што ён «не гатовы да міру».

Прэзідэнт ЗША таксама сказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім, што ён выступае і за Украіну, і за Расею.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках