Курс даляра ў Беларусі дасягнуў максімуму за два тыдні
1- 3.02.2025, 14:12
- 4,342

Вырас адразу на 3 капейкі.
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лютага курс даляра пайшоў у рост пасля ранейшага зніжэння і павялічыўся адразу на 3 капейкі. Даляр паказвае максімум за апошнія два тыдні.
Затое курс еўра знізіўся да мінімуму больш як за месяц. Зменшыўся і курс расейскага рубля - ён апусціўся да дзесяцідзённага мінімуму.
Вынікі валютных таргоў 3 лютага:
Даляр ЗША: 3,4310 (0,0307/0,90%);
Еўра: 3,5300 (-0,0225/-0,63%);
Расейскі рубель: 3,4319 (-0,0093/-0,27%);
Кітайскі юань: 4,6607 (-0,0067/-0,14%).