«Беларуськалій» раскрыў суму сваіх страт
10- 4.02.2025, 10:06
- 7,880

Лічба ўражвае.
"Беларуськалій" патрабуе кампенсацыю 12 мільярдаў даляраў ад Літвы праз транзіт ўгнаенняў, піша myfin.by.
Гаворыцца, што “Беларуськалій” у пададзеным у Пастаянную палату трацейскага суда пазову супраць Літвы патрабуе кампенсацыю на 12 мільярдаў даляраў з прычыны спынення транзіту ўгнаенняў па чыгунцы праз Клайпедскі порт.
Падставу для справы беларускае прадпрыемства бачыць у парушэнні міжурадавага пагаднення з Літвой, якое тычыцца заахвочвання і абароны інвестыцый ад 5 сакавіка 1999 года. "Беларуськалій" мяркуе, што літоўскі бок парушыў дамову, якая звязаная з інвестыцыямі кампаніі ў бізнэс на транспартаванне, а таксама пагрузку калійных угнаенняў.
Літва скасавала пагадненне аб перавозцы беларускіх калійных угнаенняў з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. Перавозкі спыніліся ў лютым 2022 года.
Раней "Беларуськалій" ужо судзіўся з літоўскімі ўладамі, але беспаспяхова.