ІІХФ пакінула хакейныя нацыянальныя каманды Беларусі і Расеі ў міжнароднай ізаляцыі
6- 4.02.2025, 14:53
- 2,696

Яны не будуць удзельнічаць у ЧС.
Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) не дазволіла нацыянальным камандам Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года. Расейцы ўжо заявілі, што будуць аспрэчваць гэтую пастанову.
Таксама ІІХФ паведаміла, што расейская каманда прапусціць і чэмпіянат свету 2025 года. Гэтая пастанова была прынятая падчас пасяджэння Рады ІІХФ у Лазане.
Хакейныя нацыянальныя каманды Беларусі і Расеі былі адхілены ад міжнародных турніраў у лютым 2022 года. Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з шырокамаштабным расейскім нападам на Украіну, які падтрымаў рэжым Лукашэнкі.
Чэмпіянат свету 2025 года прымуць Швэцыя і Данія, а 2026 года - Швэйцарыя.