22 лютага 2025, Субота, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан апублікаваў папярэднюю справаздачу аб прычынах авіякатастрофы ў Казахстане

9
Азербайджан апублікаваў папярэднюю справаздачу аб прычынах авіякатастрофы ў Казахстане

Самалёт быў пашкоджаны яшчэ да падзення.

У справаздачы аб катастрофе самалёта Azerbaijan Airlines у снежні 2024 года сказана, што самалёт атрымаў вонкавыя пашкоджанні яшчэ да падзення, а камандзір судна самастойна прыняў пастанову вярнуцца ў Баку.

Пра гэта гаворыцца ў папярэдняй справаздачы Мінтранса Казахстана, якую апублікавала выданне «Асцярожна, навіны».

Сярод іншага, у паведамленні сказана, што да катастрофы самалёт Embraer E190 атрымаў пашкоджанні, выкліканыя «вонкавымі аб'ектамі, якія трапілі ў кампаненты паветранага судна».

Таксама ў раёне кіля і стабілізатара самалёта спецыялісты выявілі вялікую колькасць пабочных прадметаў. Некаторыя пашкоджанні мелі дакладную прастакутную форму, дадаецца ў справаздачы. Акрамя гэтага, экіпаж самастойна паведаміў версію пра сутыкненне з птушкамі. Пазней гэтую версію перадавалі расейскія дыспетчары з Растова ў Грозны.

Пасля перамоваў экіпаж Embraer самастойна пастанавіў ляцець у Актау. Аэрапорт Махачкалы быў гатовы прыняць борт, але пілоты адмовіліся праз умовы надвор'я, сказана ў паведамленні.

Паводле звестак Міністэрства транспарту краіны, на момант меркаванага прыбыцця самалёта ў Грозны ў рэгіёне фіксаваліся праблемы з GPS. Так званы план Дыван у аэрапорце Грознага ўвялі праз восем хвілінаў пасля таго, як борт прыняў пастанову вяртацца ў Баку.

25 снежня самалёт, які ляцеў з Баку ў Грозны, змяніў маршрут і разбіўся недалёка ад аэрапорта горада Актаў у Казахстане. На борце было 67 чалавек, 38 загінулі.

Euronews са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пісалі, што прычынай крушэння самалёта авіякампаніі Azerbaijan Airlines стала расейская ракета класу «зямля – паветра».

Паводле звестак Reuters, урад Азербайджана чакаў, што Расея прызнаецца ў тым, што збіла самалёт Азербайджанскіх авіяліній.

Як заявіў 27 снежня кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, самалёт Azerbaijan Airlines пацярпеў крушэнне ў Казахстане, паколькі быў збіты расейскай ЗРК Панцыр-С1, размешчанай на тэрыторыі РФ.

28 снежня кіраўніцтва Azerbaijan Airlines абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у сем гарадоў РФ – у Грозны, Махачкалу, Мінеральныя Воды, Сочы, Валгаград, Уфу і Самару.

Пазней Дзяржагенцтва цывільнай авіяцыі Азербайджана прыпыніла палёты з Баку ў цэлы шэраг гарадоў Расеі: Мінеральныя Воды, Сочы, Валгаград, Уфа, Самара, Саратаў, Ніжні Ноўгарад, Уладзікаўказ.

У той самы дзень на месяц спыніла рэйсы з Астаны ў Екацерынбург казахстанская кампанія Qazaq Air, а авіякампанія з ААЭ Flydubai скасавала рэйсы ў Дубай з Сочы і Мінеральных Водаў на перыяд з 28 снежня да 5 студзеня.

Пазней у Крамлі заявілі, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву і «выбачыўся за тое, што трагічны інцыдэнт з самалётам адбыўся ў паветранай прасторы Расеі», а таксама «выказаў спачуванні сем'ям загінулых і пажадаў акрыяння пацярпелым».

29 снежня Аліеў раскрыў шэраг фактаў пра катастрофу самалёта Embraer 190 кампаніі Azerbaijan Airlines у Казахстане. Ён паведаміў, што самалёт атрымаў пашкоджанні каля Грознага, а таксама страціў кіраванне праз выкарыстанне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Паводле словаў Аліева, у выніку «агню, які адкрылі па самалёце з зямлі», моцна пацярпела хваставая частка паветранага судна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках