У Беларусі ўжо раскупілі ўсе квіткі на першы лютаўскі рэйс у Аман
9- 6.02.2025, 9:46
- 9,164

Узімку тэмпература паветра складае там не менш за +25-26°С.
Чартарная праграма «Белавія» ў Аман была анансаваная менш за месяц таму і ўжо прададзеныя ўсе квіткі на першы рэйс, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Першы рэйс, які запланаваны на 27 лютага, закрыўся для продажу на мінулым тыдні.
Як адзначаюць спецыялісты, у Амане якасны сэрвіс, «гатэлі сусветных узроўняў», выдатныя магчымасці для пляжнага і экскурсійнага адпачынку, а таксама бездакорная кухня і максімальная бяспека «на адным узроўні, напрыклад, з Ісландыяй».
Першы чартарны рэйс з Менска адправіцца ў аманскую Салалу 27 лютага.
«У Салале - выдатная расліннасць з вечназялёнымі какосавымі і фінікавымі пальмамі, бананавымі гаямі, якія нават зімой робяць курорт падобным на казачны аазіс. Усе гатэлі патанаюць у колерах і экзатычнай расліннасці, што нязменна прыводзіць у захапленне турыстаў. У наваколлях курорта знаходзяцца пячоры, вадаспады - рэльеф незвычайна цікавы і багаты», - адзначылі ў РСТА.
Мясцовая кухня прапануе вялікую колькасць смачных морапрадуктаў. Люты-сакавік - акурат сезон лоўлі лобстараў у Салале.
Топ-5 самых папулярных пляжных гатэляў Салалы па выніках продажаў:
Fanar Hotel And Residences 5*
Salalah Rotana Resort 5*
Hilton Salalah Resort 5*
Crowne Plaza Resort Salalah 5*
The Club by Fanar 5*.
Топ-5 гарадскіх гатэляў з падачай трансферу і ўваходу ў пляжны клуб:
The Plaza Hotel & Resort Salalah 4*
Salalah International Hotel 3*
Belad Bont Resort 4*
Millennium Resort Salalah 5*
Salalah Gardens Hotel 4*.
Нагадаем, туры ў Аман разлічаныя на 8-10 дзён. Мінімальны кошт - 887 даляраў, або каля 3200 рублёў на чалавека пры размяшчэнні ў двухмесным нумары. Большасць гатэляў прапануюць харчаванне па сістэме паўпансіён або «ўсё ўключана», але ёсць і варыянты толькі са сняданкамі.
Для самага першага вылету, 27 лютага, тур у трохзоркавы гатэль Samharam Resor на 8 дзён павінен каштаваць ад 941 даляра (3360 рублёў) на чалавека. Харчаванне - паўпансіён.
Тыя ж умовы па харчаванні і працягласці адпачынку, але ў пяцізоркавым гатэлі Hilton Salalah Resort падвышаюць кошт тура да сумы ад 1296 даляраў (4627 рублёў).
Калі разглядаць харчаванне «ўсё ўключана», то кошт тура ў гатэлі Fanar Hotel And Residences 5* стартуе ад 1697 даляраў (6059 рублёў).
Віза грамадзянам Беларусі не патрэбная пры знаходжанні ў краіне не больш за 14 дзён: правілы ўезду абнавілі ў канцы мінулага года. Высокім сезонам уважаецца перыяд з кастрычніка па траўня. У чэрвені ў гэтай частцы краіны пачынаецца сезон дажджоў, які прываблівае турыстаў з найбліжэйшых краін. Пры гэтым даволі спякотнае надвор'е стаіць на курорце цягам усяго года. Узімку тэмпература паветра складае не меней за 25-26°С, а ўлетку яна нярэдка дасягае 40°С.