22 лютага 2025, Субота, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусаў наведалі Турцыю летась

3
Колькі беларусаў наведалі Турцыю летась

Больш, чым у 2023 годзе.

У 2024 годзе Турцыю наведалі блізу 334,8 тыс. грамадзянаў Беларусі, гэта на 8,3% больш, чым у 2023 годзе, паведамляе Рэспубліканскі звяз турыстычных арганізацый (РЗТА).

Дзель Беларусі ў турэцкай турыстычнай плыні цяпер складае 0,64 адсотка.

Як зазначаюць эксперты, рост паездак беларускіх падарожнікаў, сярод іншага, звязаны з няпростым атрыманнем шэнгенскіх візаў і складанай лагістыкай пры наведванні іншых краінаў.

Нагадаем, што ў 2022 годзе ў Турцыю прыехала блізу 240 тыс. нашых грамадзянаў.

«Колькасць беларускіх вандроўцаў, якія наведваюць гэтую краіну, кожны год расце. Кірунак у “топе” выязных кірункаў на беларускім турыстычным рынку», – адзначылі ў РЗТА.

Беларускія турысты выбіраюць для адпачынку курорты Міжземнага і Эгейскага ўзбярэжжаў Турцыі, таксама ўсё большую папулярнасць набіраюць экскурсійныя туры ў Стамбул.

У РЗТА таксама адзначылі, што Стамбул, нароўні з Дубаем і Масквой, стаў адным з важных транзітных хабаў для беларускіх падарожнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках