22 лютага 2025, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія СМС лепш выдаліць з тэлефона

8
Якія СМС лепш выдаліць з тэлефона

Экспэрт у кібербяспецы даў параду.

Многія чулі, што старыя СМС-паведамленні ў тэлефоне варта перыядычна выдаляць, але справа не толькі ў вызваленні памяці. Спецыяліст у камп'ютарнай бяспецы Юрый Бруй патлумачыў “Аргументам і фактам”, навошта гэта трэба і якія СМС не варта захоўваць.

Экспэрт параіў выдаляць паведамленні, якія змяшчаюць падазроныя спасылкі, адразу пасля іх атрымання і ні ў якім разе не націскаць на гэтыя спасылкі. Звычайна такія СМС рассылаюць ашуканцы, спрабуючы атрымаць доступ да асабістых звестак.

Таксама не рэкамендуецца захоўваць у тэлефоне СМС з логінамі, паролямі ці іншай канфідэнцыйнай інфармацыяй. Гэтыя звесткі лепш запомніць ці запісаць у нататнік, а затым выдаліць з тэлефона.

Калі ж гаворка ідзе пра аднаразовыя коды або паролі ад банкаўскіх сэрвісаў, іх можна пакінуць, бо яны дзейнічаюць усяго некалькі хвілін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках