У Менску на рэйкі ў метро ўпала 18-гадовая дзяўчына
13- 7.02.2025, 15:39
- 16,474

У машыніста выбіла шкло.
На рэйкі ў сталічным метро ўдзень 7 лютага ўпала 18-гадовая дзяўчына. Яна шпіталізаваная, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
“А 13.53 на станцыі метро “Купалаўская” адбылося падзенне пасажыра. Аператыўна было знята напружанне з кантактнай рэйкі, пасля чаго дзяўчыну паднялі на перон станцыі і перадалі медыкам. З траўмамі яна дастаўлена ў лякарню”, - паведаміла міліцыя.
Як бачна на фота, у выніку здарэння ў кабіне машыніста разбітае шкло.
На час інцыдэнту быў часова прыпынены рух па Аўтазаводскай лініі.
Прычына падзення высвятляецца, паводле гэтага факту праводзіцца праверка.
Раней Метрапалітэн інфармаваў пра "інцыдэнт з пасажырам". Паведамлялася, што напружанне на кантактную рэйку вярнулі праз 9 хвілін пасля здарэння.
