22 лютага 2025, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Вольга Мазуронак перамагла марафон у Ганконгу

2
Беларуска Вольга Мазуронак перамагла марафон у Ганконгу
ВОЛЬГА МАЗУРОНАК ПЕРАМАГЛА МАРАФОН У ГАНКОНГУ, 9 ЛЮТАГА 2025 ГОДА. ФОТА: FACEBOOK.COM/HKMARATHON

Траса была вельмі складанай.

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак, якая эмігравала ў ЗША, з запасам апярэдзіла галоўных спаборніц на марафоне ў Ганконгу, піша South China Morning Post.

Час Мазуронак – 2 гадзіны 27 хвілінаў. Бягухі з Эфіопіі, якія занялі другое і трэцяе месца, саступілі пераможцы 63 і 75 секундаў. Адзначым, што Вольга выступала на гэтым марафоне ў 2019 годзе. Тады яе час быў 2.26.13.

«Я вельмі рада быць тут, у Ганконгу. Сёння я планавала пабіць свой рэкорд, але траса была вельмі складанай, і, на жаль, я не змагла. Але вельмі рада перамозе», – сказала беларуска пасля фінішу.

Пасля выбараў у 2020-м яна падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У 2023-м Мазуронак пераехала ў ЗША, дзе перамагла марафон у Дулуце і стала другой у Лос-Анджэлесе.

Вользе 35 гадоў. Яна чэмпіёнка Еўропы 2018 года. Выступала на дзвюх Алімпійскіх гульнях (у 2016 і 2021 гадах) і абодва разы займала 5-е месца. Акрамя таго, была пятай на чэмпіянаце свету – 2019 у горадзе Доха.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках