22 лютага 2025, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці 16-гадовы п'яны бяспраўнік, сыходзячы ад ДАІ, пратараніў 14 машынаў

20
У Берасці 16-гадовы п'яны бяспраўнік, сыходзячы ад ДАІ, пратараніў 14 машынаў

Сталі вядомыя падрабязнасці пагоні.

У Берасці 16-гадовы бяспраўнік зладзіў начныя гонкі з ДАІ, пашкодзіў 14 аўтамабіляў і паспрабаваў уцячы з месца ДТЗ. Інцыдэнт здарыўся 9 лютага блізу трэцяй гадзіны ночы на вуліцы Набярэжнай – Скарыны, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць аўтамабіль Chrysler, аднак кіроўца праігнараваў сігнал і паспрабаваў уцячы. Пачалася пагоня.

Па шляху руху парушальнік пратараніў 14 аўтамабіляў. У адным з двароў на вуліцы Кірава машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і не змагла прадоўжыць рух. Падлетак паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы інспектарамі.

Як высветлілася, за рулём знаходзіўся 16-гадовы юнак без пасведчання кіроўцы, у якога былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,4 праміле алкаголю ў крыві.

Падлетак прызнаўся, што ўзяў ключы ад аўтамабіля, пакуль дома нікога не было.

У выніку ДТЗ кіроўца не пацярпеў. На парушальніка складзена 14 адміністрацыйных матэрыялаў, а ягоны аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках