22 лютага 2025, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Акадэміі навук расказалі, чаму ў Беларусі такая цёплая зіма

5
У Акадэміі навук расказалі, чаму ў Беларусі такая цёплая зіма

Мы блізкія да цеплавога максімуму квазівасьмігадовага цыклу.

Люты 2025 года чакаецца цяплейшым за звычайны, але могуць быць і маразы, і снегапады. Аб гэтым піша агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Івана Буякова.

Паводле ягоных слоў, цяпер мы блізкія да цеплавога максімуму квазівасьмігадовага цыкла. Пры гэтым кожныя сем-восем гадоў у Беларусі бывае халаднаватая зіма.

Агулам у пацяплення было два падперыяды. У 1970–1980-х гадах зіма цяплела хутчэй за лета. Тут адыграла ролю парніковая тэорыя пацяплення. З 2000-х летнія тэмпературы сталі расці хутчэй зімовых.

Папярэдняя зіма з вялікай колькасцю снегу ў Беларусі была ў 2020-2021-м. У сакавіку 2013 года Беларусь накрыў снежны цыклон "Хаўер".

Нягледзячы на змены клімату, агульны аб'ём гадавых ападкаў у нас застаецца ранейшым. Аднак мяняецца іх інтэнсіўнасць. Улетку пасля 30 дзён засухі можа за адну залеву выпасці месячная норма вады.

Часта здараецца моцны вецер. За год у Беларусі бываюць адзін-два смерчы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках