22 лютага 2025, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фура збіла расейца ў чарзе на мяжы Беларусі і Літвы

6
Фура збіла расейца ў чарзе на мяжы Беларусі і Літвы

Мужчына гуляў паміж аўтамабілямі без флікераў.

Фура збіла грамадзяніна Расеі ў чарзе на мяжы Беларусі і Літвы, паведамляе "Еўрарадыё". Наезд адбыўся 8 лютага, а 21:45 на аўтадарозе М-7 "Валожын - Ашмяны - Мяжа Літоўскай Рэспублікі".

У 49-гадовага кіроўцы грузавіка Volvo, які ехаў у кірунку да пункта пропуску «Каменны Лог», практычна не было шанцаў убачыць 43-гадовага расейца, які шпацыраваў паміж машынамі. Ён вынырнуў з цемры проста перад фурай, а на яго адзенні не было ніводнага святлоадбівальнага элемента.

У выніку ДТЗ пешаход быў шпіталізаваны з пераломамі і ранамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках