Стала вядома пра страты расейцаў, якія хаваюцца пасля ўдару па аэрадроме «Сакі» ў Крыме
2- 1.03.2025, 10:38
- 6,866

Украінскія партызаны выведалі сітуацыю на месцы.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па аэрадроме «Сакі» ў Крыме 26 лютага. Партызаны пацвярджаюць страты акупантаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».
Так, агенты «АТЕШ» паведамляюць, што атака па ваенным аэрадроме «Сакі» ў пасёлку Навафёдараўка была дзейснай.
«У ноч на 26 лютага 2025 года былі ліквідаваныя і параненыя расейскія вайскоўцы. Параненых акупантаў даставілі ў лякарню ў Саках, адкуль раніцай некалькіх у цяжкім стане тэрмінова адправілі ў Сімферопаль», – удакладняюць партызаны.
Як адзначаецца, аэрадром з'яўляецца ключавым для ПКС РФ, а знішчэнне інфраструктуры аб'екта значна зніжае баяздольнасць акупантаў на ўсім поўдні Украіны і ў Чорным моры.