1 сакавiка 2025, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас раскопак у Крэўскім замку адбылося сенсацыйнае адкрыццё

3
Падчас раскопак у Крэўскім замку адбылося сенсацыйнае адкрыццё

Высветлілася, што структура замка была больш складанай і разгалінаванай.

Падчас археалагічных раскопак пад руінамі Крэўскага замка выявілі заходні кут трэцяй вежы, які захаваўся. Пра гэта на сваёй Facebook-старонцы расказаў кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч. Там яго віншуюць і называюць знаходку сенсацыяй, піша Hrodna.life.

Падмурак вежы знайшлі раней – у ліпені 2023 года. Яго закансервавалі. «Гэтае адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў даволі прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная», – пісаў тады Алег Дзярновіч.

У студзені 2025 года Дзярновіч паведаміў, што дыскусія падчас міністэрскай нарады «скончылася на карысць правядзення даследаванняў трэцяй вежы». Ужо ў канцы лютага 2025 г. археолаг расказаў, што пад заваламі разбуранай вежы быў знойдзены заходні кут трэцяй вежы.

Руіны Крэўскага замка прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння. Гэта адзін са старажытных замкаў на тэрыторыі былога ВКЛ.

Як вежа «дыскрэдытавала» беларускую археалогію

Пасля знаходкі падмурка трэцяй вежы сярод археолагаў узнікла дыскусія. Адны меркавалі, што знаходка сенсацыйная, бо раней падмурак трэцяй вежы не згадваўся ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Іншыя спецыялісты думаюць, што такая пазіцыя дыскрэдытуе археалогію.

«Слухайце, а як гэта магчыма на трэцім (ці чацвёртым?) дзесяцігоддзі археалагічных даследванняў замка знайсці новую вежу? А як гэта магчыма другое (ці трэцяе?) дзесяцігоддзе ладзіць рэстаўрацыйныя працы без такой падставовай інфармацыі? Ці гэта не татальная дыскрэдытацыя археалогіі і так званай навуковай рэстаўрацыі?» – выказваўся ў сваім Facebook гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках