1 сакавiка 2025, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі скрыжавалі бюджэтную Honda за $18 тысячаў і Range Rover

2
У Японіі скрыжавалі бюджэтную Honda за $18 тысячаў і Range Rover

Аўтамабіль прапануюць з пярэднім ці поўным прывадам.

Кампактная Honda N-Box атрымала нестандартную мадыфікацыю. Бюджэтнае аўто коштам 18000 даляраў ператварылі ў мініятурны клон Range Rover. Пра гэта паведамляецца на сайце японскага атэлье DAMD.

Менавіта гэтая кампанія выканала цюнінг Honda N-Box. Яна спецыялізуецца на падобных праектах і нядаўна скрыжавала красовер Honda WR-V і стары Jeep Cherokee.

На выбар прапанавалі два варыянты мадэлі. DAMD Angie створаны на базе стандартнай мадэлі, а Rodney – на базе даражэйшай Honda N-Box Custom.

Дзве мадыфікацыі крыху адрозніваюцца па дызайне, аднак у абедзвюх аўто пярэднюю частка змянілі ў духу Range Rover. У Honda N-Box замянілі краты радыятара, фары і пярэдні бампер. DAMD Angie таксама атрымаў дадатковую оптыку, а Rodney – абважванне.

Тэхнічнае начынне Honda N-Box засталося без зменаў. 3,4-метровае аўта прапануецца з 658-кубовым рухавіком, які прапануецца ў версіях на 58 і 64 к. с. Усе версіі абсталяваныя варыятарам, а прывад можа быць пярэднім ці поўным.

Цюнінг-пакет Angie каштуе 1700 даляраў, а Rodney – $1400. За даплату ў DAMD прапануюць новыя колавыя дыскі з пазадарожнай гумай і багажнік на дах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках