Беларус Аляксей Маёраў дэбютаваў за «Рэал» U-14
- 1.03.2025, 13:15
- 1,938

У 12 гадоў.
Беларускі футбаліст Аляксей Маёраў правёў свой першы матч за юнацкую каманду мадрыдскага «Рэала», сфармаваную з гульцоў да 14 гадоў, піша betnews.by.
Дэбют Маёрава адбыўся ў гульні з камандай Colegio Miramadrid, у якой «Рэал» атрымаў разгромную перамогу з лікам 3:0.
Раней атакоўны паўабаронца выступаў за «Рэал» U-13, паведамляе Instagram-акаунт акадэміі каралеўскага клуба.
Маёраву 12 гадоў. Ён займаецца ў акадэміі «Рэала» са жніўня 2024 года.
