1 сакавiка 2025, Субота, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіа выказаўся пра пазіцыю Трампа ў дачыненні да Зяленскага і Пуціна

37
Рубіа выказаўся пра пазіцыю Трампа ў дачыненні да Зяленскага і Пуціна
МАРКА РУБІА

Кіраўнік Дзярждэпа ЗША таксама пракаментаваў еўрапейскі план заканчэння вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не хоча агучваць публічныя «нападкі» і абражаць расейскага дыктатара Уладзімір Пуціна. На думку кіраўніка Белага дому, гэта перашкаджае перамоўнаму працэсу пра магчымае спыненне расейска-ўкраінскай вайны.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв'ю CNN .

Паводле словаў амерыканскага чыноўніка, Трамп разумее, што «напады» на Пуціна, незалежна ад таго, як да яго асабіста ставяцца, заганяюць прэзідэнта Трампа ў сітуацыю, дзе яго прымушаюць «нападаць» на Пуціна, абражаць яго, вылучаць максімалісцкія патрабаванні датычна таго, што Расея павінна плаціць за аднаўленне (Украіны, – рэд.).

Як заявіў Рубіа, гэта рэчы, якія звычайна абмяркоўваюць на перамовах, але «калі пра іх гавораць агрэсіўна, а прэзідэнт – чалавек, які заключаў пагадненні ўсё сваё жыццё, – то ніхто не сядзе за стол перамоваў».

«І пасля гэтага складваецца ўражанне, што, магчыма, Зяленскі не хоча мірнай дамовы. Ён кажа, што хоча, але, магчыма, гэта не так. І гэтае актыўнае падрыванне намаганняў у дасягненні міру выклікае глыбокае расчараванне ва ўсіх, хто ўдзельнічаў у камунікацыях з ім напярэдадні гэтай сустрэчы», – выказаўся дзяржсакратар.

На думку Рубіа, амерыканскі бок «змарнаваў час» для сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Украіны.

Адказваючы на пытанне пра каментары сенатара-рэспубліканца ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэма пасля сустрэчы ў Авальным кабінеце, што Зяленскі павінен разгледзець пытанне адстаўкі, Рубіа адказаў, што Трамп «не заняў ніякай пазіцыі з гэтай нагоды».

«Сёння ён (Трамп, – рэд.) сказаў: “Няхай ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, – рэд.) вернецца, калі будзе гатовы да міру”. Вось што ён сказаў», – выказаўся Рубіё.

Таксама дзяржсакратар адказаў на пытанне вядоўцы, што ён сам раней гаварыў пра тое, што Пуціну нельга давяраць у перамовах і што менавіта гэты аргумент спрабаваў данесці Зяленскі падчас размовы ў Авальным кабінеце, і ці не змянілася ў Белым доме пазіцыя датычна даверу да словаў кіраўніка Крамля.

«Учора прэзідэнт Трамп сказаў перад прэсай, што наш падыход будзе такім: “Давярай, але правярай”», – адказаў дзяржсакратар ЗША.

Рубіа яшчэ раз падкрэсліў, што Трамп «заключаў угоды ўсё сваё жыццё», і што ён «не стане ахвярай нейкай фіктыўнай угоды, і мы ўсё гэта разумеем, прынамсі з нашага боку».

«Так што мэта тут – дайсці да таго моманту, калі можна будзе высветліць, ці магчымы мір увогуле. Я не ведаю, але, мяркуючы з таго, што яны (прадстаўнікі РФ, – рэд.) гаварылі раней, думаю, што гэта магчыма. Мы павінны гэта зразумець», – выказаўся кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Ён таксама задаўся пытаннем, які еўрапейскі план заканчэння вайны паміж РФ і Украінай.

«Я магу сказаць, што адзін еўрапейскі лідар сказаў мне (я не буду называць ягонае імя), што план заключаецца ў тым, каб вайна доўжылася яшчэ год, а тады Расея будзе настолькі аслабленая, што будзе маліць пра мір. Гэта яшчэ цэлы год забойстваў, яшчэ год смерцяў, яшчэ год разбурэнняў. І, дарэчы, на маю думку, гэта не вельмі рэалістычны план», – сказаў Рубіа.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках