У ГУВ раскрылі дэталі падрыву аўтамабіля з ФСБшнікам у Марыюпалі
2- 1.03.2025, 14:20
- 2,524

Паводле папярэдніх звестак, захопнік можа знаходзіцца ў рэанімацыі.
У Марыюпалі ўзарваўся аўтамабіль, у якім знаходзіўся прадстаўнік ФСБ РФ. У выведцы расказалі падрабязнасці інцыдэнту.
Пра гэта паведамляе ГУР.
Так, 28 лютага, блізу паловы другой ночы, у часова акупаваным Марыюпалі Данецкай вобласці прагрымеў выбух.
«У паветра ўзляцеў аўтамабіль Dacia SuperNova, якім карыстаўся расейскі акупант», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдніх звестак, захопнік можа знаходзіцца ў рэанімацыі, а дакладныя наступствы выбуху ўдакладняюцца.