Радаслаў Сікорскі: Я сэрцам з адважнымі салдатамі Украіны
8- 1.03.2025, 14:26
- 5,006

Кіраўнік МЗС Польшчы моцна адрэагаваў на спрэчку Зяленскага з Трампам у Белым доме.
Спрэчка, якая ўзнікла ў Белым доме паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны, выклікала каментарыі многіх еўрапейскіх палітыкаў.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на інцыдэнт моцнымі словамі на платформе X.
«Я сэрцам з адважнымі салдатамі Украіны, якія абараняюць бастыёны свабоды ад агрэсіі, прагнасці і нігілізму», – напісаў Радаслаў Сікорскі.
Sercem jestem z dzielnymi żołnierzami Ukrainy, którzy bronią bastionów wolności przed agresją, chciwością i nihilizmem.
— Radosław Sikorski 🇵🇱🇪🇺 (@sikorskiradek) February 28, 2025
Polska będzie wspierać wolną Ukrainę aż do osiągnięcia sprawiedliwego pokoju.