Прэм'ер Ізраіля склікае экстранную нараду датычна перамоваў з ХАМАСам
- 1.03.2025, 14:31
- 4,600

Дзеля гэтага парушыць шабат нават лідар рэлігійнай партыі.
Нягледзячы на шабат, прэм'ер-міністр Ізраіля правядзе сёння ўвечары кансультацыі з асноўнымі міністрамі і паплечнікамі ў кааліцыі, паведамляе Walla.
Заўтра заканчваецца тэрмін дзеяння першага этапу ўгоды з тэрарыстамі. І, здаецца, далейшыя перамовы пакуль не прынеслі выніку.
Дзеля нарады парушыць шабат нават лідар рэлігійнай партыі ШАС Дэры. Акрамя яго ўдзел возьмуць Смотрыч, міністр абароны Ісраэль Кац, найбліжэйшы паплечнік Нетаніягу і кіраўнік перамоўнай групы Рон Дрэмер, а таксама вярхі апарату бяспекі.
Раней сёння стала вядома пра хуткае вяртанне з Каіра ізраільскай дэлегацыі. І хоць паведамлялася, што заўтра перамовы прадоўжацца, іх выніковасць пад вялікім пытаннем.
Ізраіль дамагаецца падаўжэння першага этапу ўгоды і прадаўжэння вызвалення закладнікаў у абмен на палестынскіх тэрарыстаў. ХАМАС сёння афіцыйна заявіў, што патрабуе тэрміновага пераходу да другога этапу з вывадам ізраільскіх сілаў і заканчэннем вайны.
Пры гэтым заўтра заканчваецца першы этап угоды. Як дзейнічаць Ізраілю, калі дзеянне дамовы скончыцца, а новая заключаная не будзе, напэўна будзе адным з галоўных пытанняў сённяшняй нарады.