1 сакавiка 2025, Субота, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2024 годзе ў Беларусі знікла 11 населеных пунктаў

8
У 2024 годзе ў Беларусі знікла 11 населеных пунктаў

І ўсё ў адным рэгіёне.

Дзяржаўны камітэт маёмасці Беларусі абнавіў бюлетэнь геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне. У 2024 годзе такімі прызнаны 11 населеных пунктаў, усе яны размешчаны ў Віцебскай вобласці. На публікацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".

У пералік увайшлі пяць вёсак — Барсучына, Вышыні, Лопшына, Стальмакава і Тарасаўка, а таксама шэсць хутароў — Балабошкі, Блошнікі, Дзямідава, Лявонаўцы, Руткаўшчына і Сіцькова 1. Большасць з іх знаходзіліся ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.

Рашэнні аб прызнанні, што населеныя пункты спынілі існаванне, прынялі на працягу 2024 года. Асноўная частка вёсак і хутароў афіцыйна знікла з мапы краіны па рашэнні № 60 ад 27 лістапада 2024-га.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з 2020 года ў Беларусі знікла 87 населеных пунктаў. Больш за палову з іх - 47 - прыпала на Віцебскую вобласць.

Пры гэтым фактычная колькасць зніклых вёсак можа быць значна большая. Афіцыйнае прызнанне населеных пунктаў вымерлымі, як правіла, спазняецца на некалькі гадоў. Часта вёска ўжо даўно застаецца без жыхароў, але ўсё яшчэ лічыцца на мапе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках