1 сакавiка 2025, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны апанент Орбана падтрымаў Зяленскага

3
Галоўны апанент Орбана падтрымаў Зяленскага
Петэр Мадзьяр

Петэр Мадзьяр заявіў, што "Вугоршчына не будзе калоніяй".

Галоўны палітычны апанент прэм'ер-міністра Вугоршчыны, лідар партыі "Ціса" Петэр Мадзьяр пасля рэакцыі Віктара Орбана на сварку прэзідэнтаў ЗША і Украіны заявіў, што не хоча бачыць Вугоршчыну "першай сумеснай расейска-амерыканскай калоніяй".

Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда".

“Мы можам вывучыць шмат урокаў з гісторыі (...) Вугоршчына можа быць свабоднай краінай толькі тады, калі з'яўляецца моцнай. Яна можа быць сапраўды суверэннай і дэмакратычнай тады, калі мае патрыятычных лідараў, калі не прадаецца, калі яе не рабуюць. А пасля ўчорашніх падзей гэта яшчэ важней», - заявіў Мадзьяр у сваім выступе ў горадзе Дзюла ў рамках вясновага тура па краіне.

«Мы не жадаем быць першай сумеснай расейска-амерыканскай калоніяй. Гэта не тое, за што змагаліся нашы продкі ў 1848 годзе і ў 1956 годзе», - падкрэсліў ён.

Петэр Мадзьяр выказаў падтрымку Зяленскаму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках