BILD: Надышоў час Еўропы
16- 1.03.2025, 22:08
- 17,502

Абурэння з нагоды Трампа недастаткова.
Каб поўнасцю ўсвядоміць значэнне скандалу ў Вашынгтоне, варта азірнуцца назад. Калі прэзідэнт ЗША Джон Ф. Кэнэдзі ў 1963 годзе сказаў жыхарам Заходняга Бэрліна, акружанага сцяной і калючым дротам, «Я — бэрлінец!», ён не пытаўся, ці ёсць у зямлі падзеленага горада рэдказямельныя металы, нафта ці золата. Адной адзінай фразай Кэнэдзі даў заходнім бэрлінцам, а значыць і заходнім немцам, абяцанне абароны, піша галоўная рэдактарка BILD Роберт Шнайдэр.
І гэтае абяцанне было больш каштоўным за любы артыкул аб узаемнай абароне NATO — і пратрымалася да падзення Бэрлінскай сцяны ў 1989 годзе.
Як моцна змяніўся свет, прадэманстравалі дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс: напышліва і насмешліва яны публічна прынізілі ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і адправілі яго дадому з пустымі рукамі, таму што ён прасіў даць гарантыю бяспекі ў абмен на доступ да прыродных рэсурсаў сваёй краіны.
Трамп адкрыта прыстрашыў спыніць вайсковую дапамогу Украіне, якая змагаецца за сваё выжыванне. І ўся Еўропа зараз пытаецца ў сябе: Амерыка ж зусім нядаўна была нашым сябрам, ці не так?
Можна было б падумаць, што надышоў час Еўропы. І першыя заявы еўрапейскіх лідараў сапраўды гучалі так.
Але канферэнцый і размоў недастаткова.
Відавочна, што гэтак далей працягвацца не можа. [...] Абурэння наконт Трампа недастаткова — патрэбна найперш вайсковая моц.