У Расеі больш за 100 салдат учынілі бунт
7- 1.03.2025, 20:01
- 6,528

Яны не хацелі ехаць ваяваць.
У Расеі вайскоўцы ўчынілі бунт, таму што не хацелі ехаць на вайну ва Украіну. Але іх змаглі сілком адправіць у акупаваны Луганск.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
Паводле паведамлення ASTRA, больш за 100 расейскіх вайскоўцаў 28 лютага сілком пасадзілі ў аўтобусы і даставілі з вайсковай камендатуры ў Чабаркуле Чэлябінскай вобласці ў Екацярынбург. Там іх размясцілі ў намётавым мястэчку за 20 кіламетраў ад аэрапорта Кальцова.
Крыніцы канала расказваюць, што вайскоўцы хацелі напісаць рапарт аб адмове працягваць службу і спрабавалі выклікаць на месца следчых. Але іх паспрабавалі пасадзіць у самалёт, каб адправіць у Растоў, а затым ва Украіну, але яны ўчынілі бунт.
На відэа, якое ёсць у ASTRA, чутныя крыкі і лаянка, хтосьці прапануе "ускрываць вены" і патрабуе выклікаць хуткую.