Расейка да смерці падавілася бліном на Масленіцу
- 1.03.2025, 21:15
- 10,880

Яна ўдзельнічала ў хуткасным паяданні.
У Краснаярскім краі падчас Масленіцы загінула ўдзельніца конкурсу па хуткасным паяданні бліноў, паведамляе расейскі тэлеграм-канал 112. Медыкі не змаглі выратаваць удзельніцу.
36-гадовая Наталля Алатава прыехала на свята ў пасёлак Бярозаўскае, што за 20 кіламетраў ад яе дома. Паводле звестак крыніцы канала, перад конкурсам яна ўжывала алкаголь.
На спаборніцтве Наталля спрабавала есці бліны як мага хутчэй, не паспяваючы іх пражоўваць. Яна пачала задыхацца проста падчас конкурсу. Медыкі, якія дзяжурылі на свяце, спрабавалі дапамагчы, але выратаваць жанчыну не ўдалося: яна "забіла стрававод да сярэдзіны".
Як удакладняе "Камсамольская праўда", са слоў відавочцаў здарэння, аказаць першую дапамогу вяскоўцы адразу ніхто з людзей, якія апынуліся побач, не змог. Хуткая дапамога прыехала з райцэнтра прыблізна праз паўгадзіны. Дагэтуль Наталля ўжо была мёртвая.
Паліцыя праводзіць праверку здарэння. Паводле папярэдніх звестак, мерапрыемства было арганізавана з захаваннем неабходных захадаў бяспекі.