«Разам усё пераадолеем»: Залужны апублікаваў фота з Зяленскім
18- 2.03.2025, 1:00
- 32,468

У Лондане пройдзе сустрэча еўрапейскіх лідараў у падтрымку Украіны.
Амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі, экс-гетман Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны апублікаваў фота з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Сёння кіраўнік украінскай дзяржавы знаходзіцца з візітам у Лондане, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам краіны Кірам Стармерам.
«Гэтая вайна нас выпрабоўвае на стойкасць і мужнасць. А яшчэ паказвае сапраўдных сяброў. У гэтыя дні ў Лондане шмат будуць казаць пра Украіну і далейшую падтрымку.
Будзе цяжка, але разам мы ўсё пераадолеем», - напісаў Залужны.