«Гэта быў самы нечаканы, чароўны і цудоўны падарунак у маім жыцці!»
5- 10.03.2025, 11:32
- 4,674

У Гародні дзяўчыне на 8 Сакавіка падарылі незвычайнага гадаванца.
8 сакавіка - час віншаванняў і падарункаў. Некаторыя мужчыны ставяцца да свята проста. Маўляў, выканаў "абавязковую" праграму ў выглядзе букета туліпанаў і торціка, і можна расслабіцца. Але хлопец гарадзенкі Насты не з такіх. Зміцер да справы падышоў з усёй адказнасцю, маладзён ведаў пра мару дзяўчыны і надумаў яе здзейсніць, піша Newgrodno.by.
На 8 сакавіка ў падарунак ёй дастаўся поні! Так, гэта жывы мініятурны конік!

“Гэта быў самы нечаканы, чароўны і цудоўны падарунак у маім жыцці!”, — не хавае эмоцый Наста.
Дзяўчына да апошняга не здагадвалася аб тым, які сюрпрыз яе чакае! Дарэчы, удзел у "аперацыі" прынялі і сваякі маладых людзей. Напрыклад, бацька Зміцера для гэтага нават прайшоў экспрэс-курс аб перавозцы коней.
“Поні клічуць Фенікс! І мы ўсе думаем, што гэтае імя яму вельмі пасуе”, - прызнаецца Настасся.

Новы гадаванец будзе жыць у стайні клуба “Коннае царства” пад Гародняй. Але ўвесь клопат аб ім, вядома, зона адказнасці гаспадыні.
“Я марыла пра свайго поні, каб навучаць яго і развівацца самой. Для Фенікса і мяне пачынаецца новы этап у жыцці”, - расказвае Настасся.
Дарэчы, яна плануе расказваць пра жыццё Фенікса і супольныя прыгоды з ім у сацыяльных сетках.