Расея выслала двух брытанскіх дыпламатаў
2- 10.03.2025, 11:28
- 1,396

Нібыта праз "выведвальную дзейнасць".
Федэральная служба бяспекі Расеі заявіла, што двум брытанскім дыпламатам загадалі пакінуць краіну праз "разведвальную дзейнасць".
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі ФСБ РФ.
У ФСБ РФ сцвярджаюць, што абодва дыпламаты падалі фальшывую інфармацыю пра сябе пры ўездзе ў краіну.
Таксама пазначана, што ФСБ выявіла тое, што яна назвала “прыкметамі выведвальна-дыверсійнай працы”, якая пагражала нацыянальнай бяспецы.
Прадстаўніка пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве таксама выклікалі ў расейскае Міністэрства замежных спраў.
Дыпламатам загадалі пакінуць Расею ў двухтыднёвы тэрмін.