Кіраўнік Нацбанка Беларусі Калавур адпраўлены ў адстаўку
33- 10.03.2025, 11:45
- 18,126

Імя яго пераемніка пакуль не называецца.
Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка Нацбанка Паўла Калавура. Ён кіраваў галоўным банкам краіны 10 год.
Месца Калавура зойме адпраўлены ў адстаўку прэм'ер краіны Раман Галоўчанка.
Павел Калавур узначаліў Нацбанк у канцы 2014 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Надзею Ермакову.
Павел Калавур нарадзіўся ў 1962 у вёсцы Белавуша на Століншчыне. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1980), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1985). Кандыдат эканамічных навук (2001).
Працаваў у Стаўбцоўскім, Бярэзінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР (1985—1987), узначальваў Валожынскае аддзяленне Аграпрамбанка СССР (пасля — "Белаграпрамбанка") (1988—1993).
Працаваў у сістэме Нацбанка (1993—2010), спачатку намеснікам старшыні ўправы, з 1999 — першым намеснікам.
Старшыня ўправы банка "БелВЭБ" (2010—2014). Старшыня ўправы Нацбанка (2014—2025).