Наступ расейцаў сышоў у трубу
2- 10.03.2025, 14:18
- 6,458

Што адбываецца ў Курскай вобласці?
Абвешчаны Z-каналамі расейскі штурм Суджы ў Курскай вобласці не пачаўся, а «мудрагелістая аперацыя» з пранікненнем дыверсантаў праз газаправод прывяла да гібелі часткі атрада, піша Telegram-канал «Можем абъяснить».
На ўкраінскай тэрыторыі на фронце ўсталявалася зацішша, а ў самой Расеі баі актывізаваліся: войска РФ надыходзіць у Курскай вобласці, становішча УСУ там пагаршаецца.
Што адбываецца ў Курскай вобласці?
Расейскія войскі ўзмацнілі наступ на плацдарм УСУ і атакуюць яго з трох бакоў (см. карту). Яны занялі Мартынаўку, Малую Локню і Лебедзеўку. Але ніякіх пацвярджэнняў «штурму Суджы», аб якім Z-каналы пісалі яшчэ ў суботу, дагэтуль няма.
Чым скончылася аперацыя «Труба»?
Расейскія сілы паспрабавалі пракрасціся ўглыб занятай УСУ тэрыторыі па трубе газаправода «Урэнгой-Памары-Ужгарад» (ён не працуе з 1 студзеня). Яны вылезлі з трубы на ўсход ад вёскі Багданаўка і трапілі пад удар касетных набояў. Вайсковыя карэспандэнты пішуць, што некаторыя салдаты задыхнуліся ў трубе. Падрыхтоўку аперацыі рассакрэціў адзін з Z-аўтараў - ён напісаў, што ў Курску тэрмінова патрэбныя кіслародныя балоны (цяпер гэты допіс выдалены).
Перакінуты па трубе атрад (блізу 100 чалавек) без цяжкага ўзбраення не мог праводзіць паўнацэнныя аперацыі ў тыле супраціўніка, адзначае вайсковы аналітык Ян Мацвееў. «Ён павінен быў пасеяць паніку і падтрымаць асноўны наступ».
Поспехі УС РФ звязаныя з адмовай ЗША ад перадачы дапамогі і выведвальных звестак?
Не, ва УСУ ёсць запасы зброі і боепрыпасаў на некалькі месяцаў, а ўся выведка ў блізкай прыфрантавой зоне ажыццяўляецца дронамі, якія закупляюцца ў Кітаі. Ва УСУ ўзнікнуць складанасці з ударамі па цэлях у расейскім тыле, але гэта можа непасрэдна паўплываць на фронт толькі праз некалькі тыдняў.