10 сакавiка 2025, панядзелак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «прыватызаваў» Нацбанк?

11
Лукашэнка «прыватызаваў» Нацбанк?

Што стаіць за звальненнем Калавура.

Інтрыга з кадрамі прадаўжалася нядоўга. Новы "малады" прэм'ер Турчын ужо абвясціў, што змены курсу не будзе. Як быццам яна магла быць, а яе нехта наогул чакаў.

А вось перасаджванне Ньютана-Галоўчанкі ў крэсла старшыні Нацбанка тое, на што варта звярнуць увагу.

У Беларусі ўжо былі пракуроры без вышэйшай юрыдычнай адукацыі. Але вось кіраўнік Нацбанка з сумнеўнай эканамічнай будзе ўпершыню.

Такое прызначэнне развязвае некалькі задач.

Ньютан-Галоўчанка стаў чарговым прэм'ерам, якога знялі, калі ён пачаў пэўнае збліжэнне з расейскімі калегамі, а перамоўшчык на гэтым трэку і контактэр павінен быць адзін.

Нацбанк з Ньютанам-Галоўчанкам ператворыцца ў цалкам кіраваную арганізацыю, задачай якой будзе «даваць грошы ў эканоміку» у тым разуменні, якое даступна Лукашэнку. Гэта значыць проста напампоўваць напаўдохлыя прадпрыемствы пустымі грашыма, нягледзячы на наступствы ў выглядзе інфляцыі і гэтак далей.

Адначасова гэта поўная "прыватызацыя" Нацбанка сям'ёй аграфюрэра. Галоўнае грошы верхавода хунты - астатняе няважна.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках