Расейцы хацелі зладзіць маштабны штурм, але нешта пайшло не так
- 10.03.2025, 16:28
- 5,208

Акупанты панеслі значныя страты.
72-я асобная механізаваная брыгада УСУ, вядомая сваімі гераічнымі дзеяннямі на перадавой, адбіла маштабны варожы штурм. У гэтым баі ўдзельнічала 13 адзінак тэхнікі, сярод якіх танкі і баявыя браняваныя машыны, піша «Обозреватель».
Дзякуючы мужнасці і прафесіяналізму ўкраінскіх вайскоўцаў, акупанты панеслі значныя страты. Адпаведныя кадры паказала прэс-служба 72 АМБр ім. Чорных Запарожцаў.
«Змагайцеся - пераможаце». Нашы хлопцы смела кіруюцца настаўленнямі Кабзара на полі бою. Учора Чорныя Запарожцы адбілі варожы штурм, у якім удзельнічала 13 адзінак тэхнікі», - гаворыцца ў паведамленні.
У выніку бою былі знішчаныя 3 танкі, 4 ББМ «Ахмат», 1 аўтамабіль і амаль 40 акупантаў. Акрамя таго, абаронцы Украіны таксама збілі з курсу амаль 100 варожых дронаў.
«За намі праўда, слава і воля святая!» - дадалі ў 72 АМБр ім. Чорных Запарожцаў.