The Telegraph: Пуцін знаходзіцца ў горшым становішчы, чым думае Трамп
3- 10.03.2025, 17:56
- 8,976

Еўропа можа выкарыстоўваць замарожаныя актывы РФ не толькі для дапамогі Кіеву.
Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў горшым становішчы, чым думае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Еўропа можа дапамагчы ўкраінскаму лідару Уладзіміру Зяленскаму прымусіць Расею спыніць вайну.
Былы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Вашынгтоне і былы дарадца ў нацыянальнай бяспецы Кім Дароч і першы пасланнік Вялікай Брытаніі ў пытаннях змены клімату з 2006 да 2012 года Джон Эштан у сваім артыкуле для The Telegraph пішуць, што, абвясціўшы аб распрацоўцы ўласнага мірнага плана наконт Украіны, Еўропа пачала вызначаць сваю. Цяпер яна павінна пайсці далей, падаўшы Зяленскаму выхад з дылемы, у якую яго паставіла сварка ў Авальным кабінеце.
На гэты момант няма ніякіх сведчанняў, што Пуцін адмовіўся ад сваёй мэты – поўнага кантролю над Украінай. Аднак у абмен на ілюзію абароны ад Пуціна Трамп пагражае парушыць эканамічны суверэнітэт Украіны, і калі Зяленскі выступіць супраць абодвух, дык рызыкуе страціць усё.
Мэта Трампа - дабіцца спынення агню ўсякім коштам. Гэта быў бы несправядлівы мір, які не можа працягвацца доўга. Пуцін перагрупуецца і зноў нападзе. Пры гэтым Трамп хоча атрымаць доступ да карысных выкапняў Украіны. На яго думку, прысутнасць амерыканскага бізнэсу сама па сабе будзе стрымліваць расейскую агрэсію.
У такіх умовах Зяленскаму тэрмінова патрэбная новая карта для гульні. Хаўруснікі ў Еўропе могуць даць такую карту. Еўрапейскія банкі маюць амаль 300 мільярдаў даляраў замарожаных расейскіх актываў. Яны ўжо даюць Украіне крэдыты, забяспечаныя адсоткамі ад гэтых актываў, але дагэтуль не мабілізавалі сам капітал. Цяпер надышоў час зрабіць гэта.
Пагроза канфіскацыі актываў, калі Пуцін парушыць замірэнне, не найлепшая ідэя. Зяленскаму патрэбныя грошы сёння, а не заўтра. Моцная абарона - самы магутны фактар стрымлівання. Канфіскацыя актываў з улікам патрабаванага выніку была б не самым эфектыўным варыянтам выкарыстаннем сродкаў. Гэта была б непатрэбная здача маральных пазіцый, чым Пуцін і скарыстаецца. Зяленскаму ўсё адно спатрэбіцца зброя ЗША. Пакуль Трамп застаецца на баку Пуціна, то ён можа заблакаваць куплю зброі на канфіскаваныя грошы.
Было б больш разумна даць Украіне актывы ў крэдыт пад абавязацельства, што пасля ўстанаўлення трывалага міру Украіна верне іх Расеі, як Брытанія вярнула крэдыты ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя сродкі трэба выкарыстоўваць для забеспячэння ўстойлівых паставак зброі і матэрыяльных сродкаў, падвышэння здольнасці Украіны да самаўзбраення і падтрымкі эканамічнага аднаўлення.
Такім чынам, Зяленскі мог бы супрацьстаяць страце падтрымкі з боку ЗША і ўкласці з Трампам больш выгадную ўгоду.