Сырскі: У Курскай вобласці няма пагрозы акружэння ўкраінскіх сіл
11- 10.03.2025, 19:28
- 4,098

Гетман УСУ прыняў пастанову ўзмацніць групоўку неабходнымі сіламі і сродкамі.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што зараз няма пагрозы акружэння ўкраінскіх падраздзяленняў у Курскай вобласці. Цяпер военачальнік працуе ў аперацыйнай зоне групоўкі войск «Курск», гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным Генеральным штабам.
Са слоў Сырскага, сітуацыя на мяжы Сумскай вобласці з Курскай вобласцю РФ знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны.
«Шэраг населеных пунктаў на лініі граніцы, назвы якіх фігуруюць у рэляцыях расейскіх прапагандыстаў, ужо фактычна не існуе - яны разбураныя агнявым уплывам агрэсара», - падкрэсліў гетман.
Нягледзячы на тое, што расейцы прыцягнулі да наступальных дзеянняў значную колькасць войск, узмоцненых паўночнакарэйскай пяхотай, акупанты нясуць значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы - толькі ў раёне Плехава за чатыры дні баёў акупанты страцілі фактычна батальён пяхоты (ад 300 чалавек), распавёў военачальнік.
Сырскі дадаў, што асобныя дыверсійна-выведвальныя і малыя пяхотныя групы захопнікаў, якія спрабуюць пранікаць на тэрыторыю Украіны, знішчаюцца агнявымі сродкамі ўкраінскіх войск дзякуючы загадзя створанай сістэме абароны.
Гетман прыняў пастанову ўзмацніць украінскую групоўку неабходнымі сіламі і сродкамі, прынамсі, прыборамі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотным складнікам.
«Цяпер пагрозы акружэння нашых падраздзяленняў у Курскай вобласці няма. Падраздзяленні ажыццяўляюць своечасовыя захады па манеўры на выгадныя рубяжы абароны», - падсумаваў ён.