Байцы «Азова» атакавалі акупантаў найноўшым украінскім дронам UAS SETH
9- 10.03.2025, 20:02
- 4,362

Відэа.
Ваяры з брыгады «Азоў» выкарыстоўваюць супраць акупантаў найноўшыя ўкраінскія дроны UAS SETH. З'явілася відэа адной з украінскіх атак такімі беспілотнікамі.
Пра гэта паведамляе «Азоў» у Telegram.
«UAS SETH – найноўшая ўкраінская зброя 12-й брыгады “Азоў”. Гэты ўдарны беспілотны авіяцыйны комплекс просты ў эксплуатацыі, цалкам аўтаматызаваны», – сказана ў паведамленні брыгады.
Вайскоўцы адзначаюць, што такія дроны ўжо б'юць па варожых цэлях на Тарэцкім кірунку. Сярод іншага яны паказалі відэа, на якім UAS SETH знішчае варожы грузавік.
У «Азове» ўдакладнілі, што першую партыю беспілотнікаў UAS SETH брыгадзе перадаў дабрачынны фонд «Вярніся жывым».
«З ім аператары ўдарных дронаў будуць яшчэ лепш паляваць на акупантаў, іх узбраенне і тэхніку», – дадалі вайскоўцы.