11 сакавiка 2025, aўторак, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі распалася трохпартыйная кіроўная кааліцыя

2
У Эстоніі распалася трохпартыйная кіроўная кааліцыя

З кааліцыі выключылі сацыял-дэмакратаў.

Трохпартыйная кіроўная кааліцыя развалілася, паколькі Партыя рэформаў і Eesti 200 пастанавілі застацца ва ўрадзе ўдваіх, выключыўшы з яго сацыял-дэмакратаў, паведамляе ERR.

Пра гэта паведаміў у панядзелак старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Лаўры Ляэнэметс пасля заканчэння паседжання кааліцыйнай рады.

«Двума словамі абгрунтавалі канец кааліцыі: каб Партыя рэформаў і Eesti 200 маглі праводзіць правую палітыку», – сказаў Ляэнэметс, выйшаўшы з Дому Стэнбока.

Другой прычынай развалу кааліцыі ён назваў нізкі рэйтынг Партыі рэформаў.

«Гэта і быў іх адзіны план, што яны мусяць нешта зрабіць. Гэта быў адзіны план, які здолеў прыдумаць Крыстэн Міхал. Калі гэта пастанова для Эстоніі, значыць, будзем з гэтым жыць», – дадаў Ляэнэметс, неаднаразова паўтарыўшы, што апроч прэм'ер-міністра Крыстэна Міхала за планам выключыць сацдэмаў з ураду стаіць новы дзяржаўны сакратар Кейт Каземетс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках