13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла

1
Пяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла
ілюстрацыйнае фота

Перапісаны рэкорд дня паўвекавой даўніны.

Пяць дзён запар у Беларусі абнаўляюцца гістарычныя максімумы тэмператур за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года), вынікае з праведзенага «Позіркам» параўнання аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

10 сакавіка ў Драгічыне паветра прагрэлася да 20,4 градуса. Перапісаны рэкорд дня паўвекавой даўніны (17,6 градуса ў 1975 годзе ў Берасці). У самім Берасці таксама новы лакальны максімум - 19,5.

Самы ранні пераход праз 20-градусную адзнаку быў зафіксаваны 19 сакавіка 1990 года (да 23,1 у Лельчыцах), такім чынам, у 2025 годзе зафіксаваны новы гістарычны рэкорд.

У адрозненне ад чатырох папярэдніх дзён, 10 сакавіка лакальныя максімумы перапісаны не на ўсіх метэастанцыях. Пастаўленыя рэкорды ў Гародні, Верхнядзвінску, Нарачы, Воршы і Бярэзінскім запаведніку.

Чатыры перакрочаныя экстрэмумы трымаліся з 1961 года: у Пружанах (19,2 супраць 16,3), Жыткавічах (18,9 супраць 15,5), Лепелі (15,5 супраць 13) і Вілейцы (15 супраць 14,7).

У пяці гарадах абнавіліся максімумы 50-гадовай даўніны. Апроч згаданага вышэй Берасця гэта Пінск (19,1 супраць 16,5), Ваўкавыск (18,5 супраць 17), Баранавічы (17,3 супраць 16,5) і Наваградак (15,7 супраць 15,4).

У Менску паветра прагрэлася да 16,2 градуса (было 14,4 у 2014 годзе), Гомелі - да 16,3 (15,3 у 2015-м), Віцебску - да 15,8 (14,2 у 2014-м), Магілёве - да 15,5-15,13.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках