Праект для стварэння беларускага порта ў Прымор'і спынены
7- 11.03.2025, 15:37
- 4,020

На ягонае будаўніцтва няма грошай.
Адкладзены праект для стварэння беларускага порта ў Прымор'е ў РФ. «З фінансавых прычын», - растлумачыў губернатар расейскага рэгіёну Алег Кажамяка. У аўторак ён сустракаўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам.
Губернатар сцвярджае, што праект проста адкладзены. Ён спасылаецца на высокую банкаўскую стаўку ў Раскі, якая ўплывае і на інфраструктуру, і на кошт транзіту.
«Таму пачакаем той час, калі яна знізіцца да разумных межаў», - сказаў Алег Кажамяка.