13 сакавiка 2025, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Брытанія і Францыя абмяркоўваюць удары па расейскім войску

1
AP: Брытанія і Францыя абмяркоўваюць удары па расейскім войску

У выпадку парушэння замірэння ва Украіне.

Еўрапейскім міратворцам, якіх плануюць размясціць ва Украіне пасля заканчэння вайны, могуць дазволіць атакаваць расейскія сілы ў выпадку парушэння імі дамоўленасці аб спыненні агню. Такі варыянт разглядаюць Вялікабрытанія і Францыя - лідары кааліцыі аб забеспячэнні гарантый бяспекі для Украіны, піша AP.

Заходні чыноўнік удакладніў, што гаворка ідзе пра «прамыя і неадкладныя ўдары па расейскіх аб'ектах», якія стануць адказам на спробу Крамля аднавіць баявыя дзеянні. Паводле ягоных слоў, франка-брытанскі план прадугледжвае фармаванне кантынгенту, які валодае дастатковай вайсковай моцай, каб утрымаць Расею ад паўторнага нападу на Украіну. «У гэтым уся сутнасць», - адзначыў ён.

Інфармацыю пацвердзіў французскі вайсковец чыноўнік. Ён распавёў, што ў плане - забяспечыць місію цяжкай тэхнікай і запасамі зброі, якія будуць перакінутыя на працягу некалькіх гадзін або дзён, каб дапамагчы Украіне ў выпадку ўсялякага парушэння замірэння Расеяй. Згодна з адной з прапаноў, войскі размесцяць на ключавых аб'ектах інфраструктуры - такіх, як атамныя электрастанцыі, і падтрымаюць заходняй авіяцыяй і флотам. Што тычыцца лініі фронту, яна будзе кантралявацца дыстанцыйна - з дапамогай беспілотнікаў і іншых тэхналогій.

Паветраныя сілы, уключаючы амерыканскія, якія базуюцца за межамі Украіны, - магчыма, у Польшчы або Румыніі, - будуць знаходзіцца ў рэзерве для стрымлівання прарываў Расеі аднавіць вайну і адкрыцця паветранай прасторы Украіны для камерцыйных палётаў. У сваю чаргу флаты саюзнікаў маглі б адыграць ролю ў гарантаванні бяспекі Чорнага мора, ачышчаючы яго ад мін і патрулюючы міжнародныя воды, адзначыў субяседнік выдання.

Ідэя ў «аб'яднанні» магчымасцяў краін Еўропы, каб прапанаваць Украіне эфектыўныя гарантыі бяспекі і заручыцца пэўнай падтрымкай ЗША. Такім чынам, мірная дамова будзе «надзейнай і праверанай», сказаў яшчэ адзін французскі чыноўнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках